BE RU EN

У аўторак і сераду чакаюцца ураганы

  • 23.08.2010, 16:01

Беларусь ахопіць няўстойлівае і дажджлівае надвор'е.

Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміла галоўны сіноптык Белгідраметэацэнтра Вольга Фядотава. Паводле яе словаў, у аўторак і сераду варта чакаць шквалісты вецер.

«Будзе пераважаць няўстойлівае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, навальніцы. У асобных раёнах падчас навальніцаў чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру. Месцамі моцныя ліўні. У другой палове тыдня на тэрыторыю краіны прыйдзе халоднае паветра з Балтыкі і стане заўважным дыханне восені», - паведаміла Фядотава.

Дажджы, дарэчы, будуць перамяжоўваюцца са спёкай: на паўднёвым усходзе краіны на пачатку тыдня яшчэ будзе да 32 градусаў.

А халоднае паветра з Балтыкі ў другой палове тыдня накрые большую частку краіны. Днём чакаецца +15... +22, уначы +7... +14 градусаў. Паводле словаў сіноптыкаў, у выходныя таксама захаваецца няўстойлівае дажджлівае надвор'е.

Апошнія навіны