BE RU EN

Спякота ў Беларусі б'е рэкорды

  • 6.08.2010, 10:36

Большасць метэастанцыяў на паўднёвым усходзе Беларусі 5 жніўня зафіксавалі сутачны максімум тэмператураў.

5 жніўня на ўсходзе Беларусі, асабліва ў паўднёва-усходняй частцы, большасць метэастанцыяў зафіксавалі сутачны максімум тэмператураў. Пра гэта паведаміла БелТА начальніца аддзела клімату Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Алена Камароўская.

У Касцюковічах учора было плюс 37,5 градусу, у Брагіне - 37,3, у Гомелі - 37,6 градуса.

Сёння, 6 жніўня, захаваецца спякотнае надвор'е. Тэмпература на большай частцы тэрыторыі Беларусі дасягне 35-37 градусаў, а па ўсходзе краіны паветра прагрэецца да 39 градусаў.

Апошнія навіны