BE RU EN

На Беларусь ізноў абрынуцца моцныя ліўні і град

  • 9.08.2010, 13:00

Сіноптыкі зрабілі штармавое папярэджанне на найбліжэйшы аўторак у сувязі са складанымі ўмовамі надвор'я.

«Заўтра ў Менску чакаецца дождж, навальніца, моцныя ліўні. Тэмпература паветра ўдзень 24-26 градусаў», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Беларусі Дзмітры Рабаў.

У сувязі са складанымі ўмовамі надвор'я на большай частцы Беларусі, на 10 жніўня абвешчанае штармавое папярэджанне, адзначыў Дз.Рабаў.

«У найбліжэйшы аўторак па рэспубліцы ў дзённыя гадзіны будзе 23- 29 градусаў цяпла, па Гомельскай, Магілёўскай і ўсходняй частцы Віцебскай абласцей - да 30-34 градусаў, чакаюцца кароткачасовыя дажджы», - адзначыў суразмоўца агенцтва.

«Месцамі 10 жніўня чакаюцца ліўні, моцныя ліўні, шквалістае ўзмацненне ветра да 15-22 метраў у секунду, па ўсходзе краіны - град», - паведаміў Дз.Рабаў.

У сераду-чацвер на паўднёвым усходзе рэспублікі чакаюцца дажджы, удзень у сераду 23-29, на паўднёвым усходзе - 30-33 градуса, у чацвер на тэрыторыю паўднёва-усходніх рэгіёнаў пачне паступаць гарачае і сухое паветра і «спякота зноў накрые краіну», - паведаміў Дз.Рябаў.

Апошнія навіны