BE RU EN

«Белкамунмаш» прайграў тэндар украінскай карпарацыі

  • 1.09.2010, 9:36

Беларускае прадпрыемства «Белкамунмаш» прайграла тэндар на пастаўку ў Крым тралейбусаў.

Паводле інфармацыі ua-tenders.com, пераможцам тэндару стала карпарацыя «Богдан». Таксама карпарацыя падпісала мемарандум з урадам АР, які прадугледжвае стварэнне вытворчасці ў Крыме тралейбусаў, а менавіта ў Сімферопалі.

Акрамя «Богдана» і «Белкамунмаша» у тэндары прыняў удзел Львоўскі аўтобусны завод. Аднак толькі пераможца прыняў ўмову, якую высунуў Урад Крыма - стварэнне сумеснага прадпрыемства, па зборцы тралейбусаў у Крыме, і галоўнае, што гэта будуць тралейбусы для горных трас і, кажуць, што тралейбусы гэтыя будуць з магчымасцю рэкуперацыі энергіі.

Спецыяльныя тэхналогіі абароны ад карозіі даюць гарантыю на корпус тралейбуса на працягу 10 гадоў, на электраабсталяванне 5-7 гадоў. Тралейбусы будуць абсталяваныя кандыцыянерамі, а гэта важна для гарадоў Крыма. Ужо ў 2010 годзе плануецца выпусціць 100 крымскіх тралейбусаў.

Апошнія навіны