BE RU EN

На ўзламаным сайце СН-Плюс з'явілася фальшывае інтэрв'ю

  • 1.09.2010, 9:43

Сайт газеты «Свабодныя Навіны плюс» узламаны і ў адміністратара няма доступу да сайта.

Пра гэта газеце «Народная воля» распавёў галоўны рэдактар газеты «Свабодныя Навіны плюс» Васіль Зданюк. На сайце пасля ўзлому было размешчана фальшывае інтэрв'ю высланага з Беларусі журналіста Міхаіла Падаляка, нагадвае Electroname.com.

«Нехта ўзламаў сайт і размясціў нібыта інтэрв'ю Міхаіла Падаляка. У цяперашні час у нашага адміністратара наогул няма доступу да сайта, а таму нават выдаліць артыкул мы не можам. Калі ў хуткім часе не атрымаецца нармалізаваць працу сайта, то, напэўна, будзем звяртацца з заявай у міліцыю», - заявіў Васіль Зданюк.

Сайт быў узламаны 29 жніўня. Зламыснікі размясцілі інтэрв'ю і на наступны дзень зрабілі рассылку са спасылкай на артыкул па адрасах беларускіх СМІ. На электронную скрыню Electroname.com ліст прыйшоў 30 жніўня ў 18:04 з IP 98.119.198.58 (ананімны проксі).

Апошнія навіны