Менскае «Дынама», абыграўшы «Амур», умацавала лідарства ў КХЛ
- 17.09.2010, 15:25
«Дынама» засталося лідарам Заходняй канферэнцыі і ўсёй лігі.
У Хабараўску завяршыўся чарговы матч чэмпіянату КХЛ. Мясцовы «Амур» прайграў менскаму «Дынама» 2:4, паведамляе «Прэсбол».
«Дынама» засталося лідарам Заходняй канферэнцыі і ўсёй лігі. У клуба на рахунку 12 пунктаў (чатыры перамогі, адна параза; розніца шайбаў 17-9). У бліжэйшага пераследніка «Сібіры» 9 балаў.
Зараз беларускі клуб тры матчы правядзе ў Менску:
21 верасня - супраць уладальніка Кубка Гагарына казанскага «Ак Барса», 23 верасня сустрэнецца з «Нафтахімікам», а 25 верасня згуляе з «Аўтамабілістам» - былым клубам сённяшняга трэнера «Дынама» Марэка Сікоры.