BE RU EN

Знішчаны змест вэб-сайтаў КХП-БНФ

  • 2.09.2010, 12:41

1 верасня быў знішчаны змест вэб-сайтаў, якія трымаюць актывісты Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ.

Зранку знікла ўтрыманне афіцыйнага сайта Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ pbpf.org, а таксама вэб-сайта «Беларускіх ведамасцяў» і сайта, прысвечанага Курапатам. Некранутым застаўся змест вэб-сайта «Беларуская салідарнасьць».

«Прычыны мне невядомыя - пракаментаваў у інтэрв'ю «Радыё Свабода» лідэр Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазняк. - DDoS-атакі былі і раней. Але цяпер нешта сур'ёзнае, знішчана ўтрыманне сайтаў».

Апошнія навіны