BE RU EN

Следам за даішнікамі на берасцейскіх дарогах паставяць манекены дзяцей

  • 2.09.2010, 16:28

У Берасці на дарогах з інтэнсіўным рухам на скрыжаваннях з'явяцца манекены дзяцей.

Улічваючы вопыт усталявання на дарогах вобласці манекенаў у выглядзе патрульных ДАІ, з пачаткам новага навучальнага года было прынятае рашэнне таксама выкарыстоўваць манекены дзяцей, паведамляе «Радыё Свабода».

Мэта аўтаінспектараў - бяспека на дарогах. Практыка ўсталявання штучных даішнікаў сыграла станоўчую ролю. З гэтай мэтай вырашана ў хуткім часе павялічыць колькасць манекенаў да двух дзясяткаў па ўсёй вобласці і ў абласным цэнтры. Здалёк штучныя інспектары ДАІ выглядаюць, як сапраўдныя.

Тым часам адзін з манекенаў інспектара каля Берасця быў знішчаны хуліганамі, якія размалявалі аўтамабіль і сам манекен.

Апошнія навіны