BE RU EN

Някляеў: Мяне ўжо шчыльна паставілі ў нішу прарасейскага палітыка (Відэа)

  • 3.09.2010, 10:34

У інтэрв'ю «Эхо Москвы» паэт Уладзімір Някляеў заявіў, што будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах.

Паводле словаў лідэра «Гавары праўду», «рэальна гэта здарыцца, як толькі будуць абвешчаныя прэзідэнцкія выбары». Пры гэтым палітык заявіў, што застаецца прыхільнікам ідэі вылучэння адзінага кандыдата ад усіх дэмакратычных сілаў:

- Я як раз з'яўляюся тым чалавекам, які спрабуе і зараз удзельнічаць ва ўсіх працэдурах па вылучэнні адзінага кандыдата. Я ў гэтым зацікаўлены, таму што ў той сітуацыі, якая вымалёўваецца, выбараў саміх, вельмі жорсткай сітуацыі, адзіны кандыдат неабходны не толькі для адзінства апазыцыі, ён неабходны грамадству і як чалавек, які будзе прымаць у той няпростай сітуацыі рашэнні. Разумееце? І тут ніяк 2 ці 3 генералы на гэтым полі не да месца. Вось, асноўная задача, якую я бачу для таго, каб менавіта вырашыць пытанне з адзіным кандыдатам. Я думаю, што яно будзе вырашанае.

Распавёў Уладзімір Някляеў і пра тое, чаму яго лічаць прарасейскім палітыкам:

- Я калісьці пачынаў у яго разуменні як ледзь не нацыяналіст, мяне нават спрабавалі, хаця ў мяне бацька расеец, рабіць русафобам. Але сёння Лукашэнка відавочна пераходзіць ужо на той бок, дзе калісьці быў Беларускі народны фронт, у агульным, тыя сілы, з якімі ён усяляк змагаўся, спрабуючы трапіць у расейскую палітыку са сваімі інтарэсамі. Цяпер жа атрымліваецца, што ён - абаронца гэтых самых нацыянальных інтарэсаў, і нават Зянон Пазняк, які галоўны крытык Лукашэнкі ва ўсе часы, кажа пра тое, што лепш Лукашэнка нават, чым прарасейскі Някляеў. Таму што мяне ўжо шчыльна паставілі ў гэтую нішу прарасейскага палітыка.

Я не асабліва супраціўляліся, разумеючы тое, што калі мець на ўвазе маё стаўленне да Расеі і разуменне таго, што без ўзаемадзеяння з Расеяй, перш за ўсё эканамічнага, нам самім ніякія пытанні не вырашыць, што заявы пра тое, што заўтра, паслязаўтра, калі, ну, скажам, Мілінкевіч прыйдзе да ўлады, Беларусь нейкім чынам апынецца ў Еўразвязе. Гэта такі ж папулізм, як і, скажам, іншыя заявы пра тое, што, вось, мы цяпер давайце ўступім як Лукашэнка, ледзь не аб'яднаемся з Расеяй, і тады ў нас будзе добра. У доме сваім будзе толькі тады добра, калі самі людзі, гэты народ навядзе парадак.

Паводле словаў паэта, Лукашэнка зараз вельмі хоча застацца каля ўлады, каб гэтую ўладу перадаць на наступных выбарах свайму сыну Віктару, «якому ён ужо сёння перадаў кіраванне над сілавымі структурамі»:

- І, скажам, кампаніяй «Гавары праўду» і ўсімі, хто супрацьстаіць Лукашэнку, займаюцца менавіта гэтыя структуры са створаным яшчэ аналітычным упраўленнем, якому падпарадкоўваюцца яны ўсе.

Пры гэтым Някляеў лічыць памылковым пазіцыю тых людзей, якія думаюць, што перамагчы Лукашэнку немагчыма:

- Перакананне ў тым, што кампанія «Гавары праўду», Някляеў ці нейкі іншы кандыдат нічога не змогуць зрабіць з цяперашняй уладай, што ён усё роўна пераможа, глыбока памылковае. Сёння склалася ў Беларусі такая знешнепалітычная і ўнутрыпалітычная сітуацыя, што падзенне рэжыму Лукашэнкі магчымае - у гэтым я перакананы, проста на аснове даследаванняў, якія мы праводзім, вось, яны даюць 80% за Лукашэнку, нашы даследаванні паказваюць 33%. Гэта аб'ектыўныя даследаванні, таму што рэйтынг яго рэальна падае. І ў гэтым не апошнюю ролю адыгрываюць сённяшнія напружаныя адносіны з Расеяй, безумоўна.

Калі ж Лукашэнка зноў атрымае 80% галасоў «ёсць плошча і наша надзея на людзей, якія туды прыйдуць», - заявіў паэт.

http://video.rutube.ru/66bc95bf6af404c6d54b596ec6fb354a

Апошнія навіны