На матч Беларусь-Румынія чакаецца 25 тысячаў гледачоў
- 7.09.2010, 16:57
Трансляцыя матча пройдзе на тэлеканале АНТ у 20.30.
На футбольны матч Беларусь - Румынія арганізатары чакаюць амаль поўны стадыён. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Несцяровіч, піша «Еўрарадыё».
«Ужо прададзена было каля 18,5 тысячаў. І чакаецца, што на матчы будзе прысутнічаць 25 тысячаў гледачоў», - дадаў прэс-сакратар.
Нагадаем, што адборачны матч чэмпіянату Еўропы-2012 пройдзе 7 верасня, у 20.30 на менскім стадыёне «Дынама», які змяшчае 30 тысячаў гледачоў.
Дзіцячы білет на сустрэчу каштуе 3000 рублёў, а кошт астатніх складае 15-45 тысячаў, у залежнасці ад сектара. Дарэчы, тры гады таму, 8 верасня 2007 года, беларусы на сваім полі прайгралі румынскім футбалістам 1:3.