BE RU EN

ЗША хочуць даведацца пра Беларусь з першых вуснаў

  • 22.01.2011, 20:55

Атрымаць інфармацыю з першых рук аб сытуацыі ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў – галоўная мэта візыту ў Менск намесьніка памочніка Дзяржсакратара Злучаных Штатаў Амэрыкі Томаса Меліа.

Ён прыляцеў у Менск сёньня і прабудзе тут да 25 студзеня.

Візыт амэрыканскага дыплямата таксама будзе дэманстраваць салідарнасьць ЗША з беларускай грамадзянскай супольнасьцю. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту мае намер заклікаць да неадкладнага вызваленьня ўсіх арыштаваных у Беларусі ў сувязі з падзеямі 19 сьнежня.

Томас Меліа плянуе сустрэцца з сем'ямі затрыманых, прадстаўнікамі дэмакратычнай апазыцыі, недзяржаўных грамадзкіх арганізацыяў, аналітыкамі, супрацоўнікамі Міністэрства замежных спраў Беларусі і дыпляматычных місій краін Эўразьвязу, якія акрэдытаваныя ў Беларусі.

Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных у размове са "Свабодай" пацьвердзіў сустрэчу ў беларускім зьнешнепалітычным ведамстве:

"У суботу на просьбу амэрыканскага боку адбудзецца сустрэча ў МЗС. Яна пройдзе на ўзроўні кіраўніцтва двух упраўленьняў – Амэрыкі і гуманітарнага супрацоўніцтва".

Апошнія навіны