BE RU EN

Каля КДБ затрымалі журналіста Генадзя Барбарыча

  • 24.01.2011, 11:46

Толькі што ў Клубе імя Дзяржынскага затрымалі журналіста Генадзя Барбарыча.

Ён браў інтэрв’ю ў жанок арыштаваных. Да яго падышлі кадэбісты, запыталіся дакументы і чаму ён там. Пасля гэтага яго павялі з сабой.

Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі сваякі палітвязняў.

Сваякі вязняў чакаюць з перадачамі ўнутры клуба імя Дзяржынскага — дома культуры КДБ. Бо ім забаранілі стаяць з перадачамі каля самога будынку. Гэта стварала нявыгадную для ўладаў карцінку. Каб перадаць гасцінцы сваякам, ім прыходзіццак прастойваць некалькі гадзін штодзень.

Генадзь Барбарыч — адзін з самых дасведчаных рэпарцёраў. Доўгі час ён працаваў у газеце «Беларусы і рынок». Апошнім часом ён супрацоўнічаў з радыё «Рацыя» — беларускамоўнай станцыяй, створанай нашымі суродзічамі з Падляшша.

Тыдзень таму абсалютна аналагічна быў затрыманы іншы рэпарцёр «Рацыі» Барыс Гарэцкі. Цяпер хлопец адбывае 14-суткавы арышт на Акрэсціна.

Апошнія навіны