The Washington Post: Сучасная Беларусь - гэта Польшча 80-х
- 24.01.2011, 12:22
Мяркуючы па ўсім, аўтарытарныя ганенні ў Беларусі не слабеюць, піша The Washington Post.
Варшава ўзяла на сябе ініцыятыву - яна заклікае да магутнай і зладжанай рэакцыі Еўропы на ператрусы, арышты і іншыя жорсткія меры рэжыму Лукашэнкі.
"Такіх суровых рэпрэсій мы не назіралі шмат, шмат гадоў. І, падобна, яны становяцца перманентнымі", - сказаў Рычард Тышкевіч, старшыня групы ў справах Беларусі ў польскім парламенце, ветэран руху "Салідарнасць". Па словах Тышкевіча, немагчыма не заўважыць паралеляў паміж Польшчай 1980-х і сучаснай Беларуссю. "Галоўнае - захаваць прастору для дзейнасці апазіцыі. Важна, каб апазіцыя засталася ў Беларусі і ацалела там. Важна таксама, каб яна ведала, што яе падтрымліваюць у Еўропе: апазыцыі давядзецца рыхтавацца да цяжкіх часах", - сказаў Тышкевіч.
Польшча пераконвае партнёраў па ЕЗ ўвесці забарону на ўезд цэламу шэрагу беларускіх чыноўнікаў, ўхваляе замарожванне замежных банкаўскіх рахункаў гэтых чыноўнікаў - "прыкладна тым жа метадам ЗША імкнуцца націснуць і на Паўночную Карэю", гаворыцца ў артыкуле. На канферэнцыі ЕЗ у лютым Польшча прадставіць яшчэ некалькі прапановаў, паведамілі ў МЗС краіны.
Польскі ўрад фінансуе дзве радыёстанцыі і спадарожнікавы тэлеканал, якія вяшчаюць на Беларусь. "Фінансавая дапамога арганізацыям грамадзянскай супольнасці ў Беларусі падвоеная, плата за візы ў Польшчу для простых беларускіх грамадзян адменена, а ўезд Лукашэнкі і многім яго чыноўнікам забаронены", - апавядае газета. У нядзелю ў Варшаве адбыўся дабрачынны канцэрт беларускіх рок-гуртоў пад дэвізам "Культура супраць дыктатуры".
"Да выбараў Польшча і Германія вялі шматмесяцовыя перамовы з Лукашэнкам, абмяркоўваючы магчымасці паляпшэння адносінаў", - нагадвае газета. Польскія афіцыйныя асобы і цяпер не лічаць, што паступалі наіўна або нездарма трацілі сілы: апазіцыйныя палітыкі атрымалі шанец выказаць свае погляды прылюдна, беларусы змаглі рассмакаваць, што такое дэмакратыя. "Пазней урад Лукашэнкі абвінаваціў Польшчу і Геманію ў спробах скінуць рэжым; падобна, у найбліжэйшай будучыні ён не жадае дыялогу", - гаворыцца ў артыкуле.
Кіраўнік менскага праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі сказаў, што ганенні рэзка падвысілі папулярнасьць "Вясны" і падобных арганізацый сярод простых людзей. Ён выказаў надзею, што Польшча і іншыя краіны Захаду не паслабяцца, нават калі рэпрэсіі пойдуць на спад. "Такімі тэмпамі грамадзянская супольнасць зачахне праз паўгода", - кажа ён.
Пераклад ИноСМИ