У Гомелі затрымалі стралка з самаробнай вінтоўкай
- 24.01.2011, 12:34
Жыхар абласнога цэнтра страляў з самаробнай вінтоўкі па апорах асвятлення і вокнах.
Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама.
У міліцыю з заявай звярнуўся дырэктар філіяла прадпрыемства "Гомельшпалеры", які паведаміў, што 16 студзеня невядомы пашкодзіў аконнае шкло ў сталовай філіяла.
Пры праверцы міліцыя высветліла, што ў той дзень 35-гадовы непрацуючы гамяльчанін, знаходзячыся ў гасцях у свайго сябра, праз фортку, з прынесенай з сабой самаробнай вінтоўкі, зробленай для стральбы дробнакалібернай патронамі, здзейсніў каля дзесяці стрэлаў у апору асвятлення, што стаяла насупраць дома.
Пры гэтым ён адзін раз патрапіў у аконнае шкло сталовай "Гомельшпалеры".