BE RU EN

Кіраўнік МЗС Беларусі адмовіўся ад сустрэчы з прадстаўніком Дзярждэпартамента ЗША

  • 24.01.2011, 16:38

Кіраўніцтва МЗС Беларусі не знайшло часу для сустрэчы з намеснікам памочніка Дзяржсакратара ЗША Томасам Меліа.

Як паведаміў журналістам у панядзелак у Менску Т. Меліа, "кіраўнік МЗС і намеснік міністра замежных спраў не змаглі са мной сустрэцца".

Амерыканскі дыпламат заўважыў, што "кіраўнік МЗС і ягоны намеснік вельмі занятыя людзі". Пры гэтым ён падкрэсліў, што "сувязі паміж Беларуссю і ЗША праходзяць праз вельмі-вельмі складаны момант". Т. Меліа падкрэсліў, што ЗША хочуць мець значна лепшыя адносіны з Беларуссю.

Раней прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных паведаміў агенцтву "Интерфакс-Запад", што ў суботу ў Мінску адбылася сустрэча кіраўнікоў дэпартаментаў Амерыкі і гуманітарнага супрацоўніцтва з намеснікам памочніка Дзяржсакратара ЗША.

Апошнія навіны