Старшыня ПАРЕ: Толькі пасля вызвалення палітвязняў мы зможам працягнуць адносіны з Беларуссю
- 24.01.2011, 18:01
Усе затрыманыя ў Беларусі па так званай справе "аб беспарадках" у Менску 19 снежня павінны быць неадкладна вызваленыя.
Пра гэта заявіў старшыня Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Маўлют Чавушоглу, выступаючы на адкрыцці сесіі 24 студзеня ў Страсбургу, паведамляе прэс-служба ПАРЕ.
"Што тычыцца Беларусі, я ўсё яшчэ веру, што можна дасягнуць прагрэсу пасродкам дыялогу, - сказаў ён. - Але гэты дыялог наўрад ці можа мець месца, калі людзі знаходзяцца ў турме па палітычных матывах. Кандыдаты ў прэзідэнты і праваабаронцы сёння ў зняволенні, стан здароўя многіх з іх дрэнны. Яны павінныя быць адпушчаныя неадкладна - гэта тая аснова, на якой мы зможам працягнуць нашы адносіны".
Як раней паведамляў БелаПАН, на 27 студзеня ў ПАРЕ запланаванае правядзенне тэрміновых дэбатаў па сітуацыі ў Беларусі.