BE RU EN

Марылуізэ Бек сустрэнецца з беларускімі дэмакратамі

  • 24.01.2011, 18:46

Дэпутат бундэстага ад апазіцыйнай партыі "Зялёныя" Марылуізэ Бек сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі ў межах сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ), што будзе праходзіць 24-27 студзеня ў Страсбургу.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ў бюро дэпутата.

Нагадаем, 27 студзеня на сесіі ПАРЕ пройдуць дэбаты па сітуацыі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў. Рашэнне аб правядзенні дэбатаў прынятае 24 студзеня бюро ПАРЕ.

Прашэнне аб правядзенні тэрміновых дэбатаў па сітуацыі ў Беларусі падала 13 студзеня старшыня ліберальнай групы дэпутатаў ПАРЕ Ан Брасер. Плануецца, што падчас дэбатаў выступіць дакладчык ПАРЕ па Беларусі фінскі дэпутат Сініка Хурскайнэн. Па выніках дэбатаў чакаецца прыняцце рэзалюцыі.

Варта адзначыць, што Марылуізэ Бек адной з першых выступіла з крытыкай умоваў правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Ужо вечарам 19 снежня яна распаўсюдзіла заяву, у якой гаварылася: «Нельга заплюшчыць вочы на тыя сур'ёзныя дэмакратычныя недахопы, якія мы бачылі ў межах гэтай выбарчай кампаніі. ЕЗ павінен гэта прызнаць і не прымаць удзел у гульні Лукашэнкі з касметычнай лібералізацыяй для прызнання выбараў дэмакратычнымі».

Апошнія навіны