BE RU EN

У Беларусі ўзмоцнены меры бяспекі на транспарце з-за тэракту ў "Дамадзедава"

  • 24.01.2011, 19:08

Ўзмоцненыя меры бяспекі ўведзеныя ў Беларусі на чыгуначным і паветраным транспарце ў сувязі c тэрактам ў маскоўскім аэрапорце "Дамадзедава".

Пра гэта агенцтву "Интерфакс-Запад" паведамілі ў панядзелак ва ўпраўленні ўнутраных спраў на транспарце (УУСТ) МУС Беларусі.

"Узмоцненыя меры бяспекі на чыгуначным і паветраным транспарце ў Беларусі ўведзеныя. У прыватнасці, узмоцнены кантроль за цягнікамі адпаведнага кірунку", - паведамілі ва УУСТ.

Па словах суразмоўцаў агенцтва, "супрацоўнікі транспартнай міліцыі зарыентаваныя на ўзмоцнены кантроль за багажом пасажыраў, што прыбываюць з суседняй краіны як на паветраным, так і на чыгуначным транспарце".

Як паведамляла агенцтва са спасылкай на начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў на транспарце (УУСТ) МУС Беларусі генерал-маёра міліцыі Вячаслава Яўстаф’ева, "Беларусь традыцыйна ўзмацняе меры бяспекі на паветраным і чыгуначным транспарце, калі ў Маскве здараюцца тэракты". "Дзяржава суседняя, межы адкрыты", - адзначыў В. Яўстаф'еў.

Апошнія навіны