BE RU EN

Стэфановіча аштрафавалі на 4 мільёны 750 тысяч рублёў

  • 19.10.2011, 16:17

Намесніка кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянціна Стэфановіча аштрафавалі на 15% ад сумы нявыплачаных падаткаў за 2009-2010 гады.

Інспекцыя Міністэрства падаткаў і збораў Партызанскага раёна Менска вырашыла, што Стэфановіч парушыў закон «па неасцярожнасці».

Стэфановіч заявіў, што будзе аспрэчваць гэтае рашэнне, паведамляе «Радыё Свабода».

Інспекцыя павінная была спагнаць з Валянціна Стэфановіча 31 мільён 500 тысяч рублёў, нібыта, схаванага падатку, а таксама 6 мільёнаў рублёў пені.

Калега Стэфановіча, кіраўнік «Вясны» Алесь Бяляцкі пасля выдачы Літвой і Польшчай інфармацыі аб ягоных банкаўскіх рахунках з пачатку жніўня ў гэтым годзе знаходзіцца пад вартай па абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у буйных памерах.

Апошнія навіны