BE RU EN

Фёдар Мірзаянаў праходзіць сведкам па крымінальнай справе

  • 21.10.2011, 13:18

Пра гэта бацькам Мірзаянава паведаміў супрацоўнік міліцыі, які назваўся Сяргеем Белым.

Нагадаем, што былога палітвязня Фёдара Мірзаянава сёння раніцай з дому забраў супрацоўнік міліцыі. Ён загадаў Фёдару ехаць з ім без тлумачэння прычынаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Сёння таксама прадпрымаліся спробы затрымання і адбываліся затрыманні іншых актывістаў. Быў затрыманы Максім Вінярскі, няма сувязі з Сяргеем Казаковым. Міліцыянты прыходзілі дадому да Зміцера Дразда.

Нагадаем, што сёння ў 19 гадзін на Кастрычніцкай плошчы сталіцы запланавана акцыя салідарнасці з палітвязнямі.

Апошнія навіны