BE RU EN

«Белтэлекам» да канца года павысіць кошты тэлефанаванняў

  • 11.11.2011, 10:44

РУП «Белтэлекам» гатовы падвысіць тарыфы на паслугі галасавой сувязі да канца бягучага года.

Пра гэта паведаміў БелТА прадстаўнік нацыянальнага аператара сувязі.

Па ягоных словах, падымуцца кошты толькі на галасавыя паслугі. Новыя расцэнкі стануць вядомыя ўжо на наступным тыдні. Разам з тым тарыфы на доступ у Інтэрнэт застануцца нязменнымі: да канца года іх павышаць не збіраюцца, запэўнілі ў кампаніі.

«Зразумела, спажыўцы не абавязаныя ўнікаць у праблемы прадпрыемстваў, аднак эканамічная сітуацыя адна на ўсіх, - распавялі ў кампаніі. - Таму, калі мы як спажыўцы ўводзім рэжым разумнай эканоміі ў частцы тавараў народнага спажывання, то, магчыма, варта падумаць і аб мінімальнай эканоміі іншых выдаткаў і больш старанна планаваць выдаткі на паслугі сувязі».

РУП «Белтэлекам» у цяперашнім годзе ажно да лістапада не паднімаў кошты на свае паслугі. З пачатку бягучага месяца нацыянальны аператар сувязі на 5% павялічыў тарыфы на міжнародныя тэлефонныя злучэнні і злучэнні пры выхадзе да абанентаў сотавай электрасувязі. Акрамя таго, з 9 лістапада вырас кошт двух пакетаў інтэрактыўнага тэлебачання кампаніі.

Апошнія навіны