Валянціну Стэфановічу прызначылі на 2 снежня адразу два суды
- 23.11.2011, 15:12
Абодва павінныя прайсці ў судзе Партызанскага раёна сталіцы.
У 10 гадзін будзе слухацца пазоў падатковай інспекцыі, якая хоча спагнаць з праваабаронца нібыта неатрыманыя падаткі і пеню. Аб другім судзе Стэфановіч даведаўся толькі ў сераду, паведамляе «Еўрарадыё».
23 лістапада суд Партызанскага раёна прыступіў да разгляду скаргі праваабаронца з нагоды штрафу, вынесенага яму падатковай інспекцыяй за няплату падаткаў. Нечакана суд перанёс разгляд скаргі на 2 снежня на 11.30.
Валянцін Стэфановіч кажа, што перанос зроблены па незразумелых яму прычынах. Ён мяркуе, што суд вырашыў спрасціць сабе жыццё. Калі на першым працэсе Стэфановіча прызнаюць вінаватым, то другі можа спаслацца на гэтае рашэнне.