«Беларусбанк» лічыць дзеянні дзяржорганаў форс-мажорам
- 25.11.2011, 14:33
Несці адказнасць за неадэкватнасць дзяржавы не жадаюць нават дзяржаўныя прадпрыемствы.
Так, дзяржаўны «Беларусбанк» у якасці форс-мажора ў дамове з кліентамі нароўні з пажарамі, землятрусамі і з'явамі прыроды ўнёс пункт «акты або дзеянні дзяржаўных органаў».
Як адзначаюць юрысты банка, гэта знаходзіцца па-за разумным кантролі бакоў.