BE RU EN

Старшыня АБСЕ заклапочаны судамі над удзельнікамі акцыі пратэста 19 снежня

  • 18.02.2011, 11:36

Сур'ёзную заклапочанасць у сувязі з распачаццем у Беларусі судовых працэсаў над палітвязнямі выказаў дзеючы старшыня АБСЕ, міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс.

«Хацелася б падкрэсліць, што свабода сходаў з’яўляецца адным з асноўных дэмакратычных правоў. У прыватнасці, выклікае заклапочанасць той факт, што першы працэс часткова праходзіў у кабінеце суддзі. Гэта недапушчальна. Я таксама заклапочаны паведамленнямі аб адклiканнi ліцэнзій у шэрагу адвакатаў, якія выступалі ў якасці абаронцаў. Неабходны маніторынг з боку АБСЕ за далейшым правядзеннем падобных судовых працэсаў, каб краіны-ўдзельніцы маглі атрымаць аб'ектыўную адзнаку таго, што адбываецца», - цытуе Ажубаліса ІТАР-ТАСС.

Апошнія навіны