BE RU EN

Супраць гендырэктара «Пінскдрэва» узбуджаная крымінальная справа

  • 24.02.2011, 10:09

Генеральная пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да былога генеральнага дырэктара ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» Лорана Арыніча.

Пра гэта паведаміў журналістам у чацвер намеснік генеральнага пракурора Беларусі Віктар Конан, перадае «Інтэрфакс-Захад».

«У дачыненні да былога гендырэктара «Пінскдрэва» узбуджаная крымінальная справа. Ён не затрыманы. Справа вельмі складаная. Прызначаны шэраг экспертыз», - заявіў Конан.

Нагадаем, што ў канцы мінулага года на прадпрыемстве адбыўся моцны пажар. Загінулі каля двух дзясяткаў чалавек, дзясяткі былі параненыя. Пажар звязалі з парушэннем тэхнікі бяспекі.

Апошнія навіны