На «Еўрабачанні» праспявае Віннікава з песняй пра «Беларашу» (Відэа)
- 1.03.2011, 9:53
На міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне-2011» у Дзюсельдорфе Беларусь прадставіць Анастасія Віннікава.
Як паведамілі БелТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, яна выступіць з песняй «Born in Bielorussia» (музыка Яўгена Алейніка, словы Яўгена Алейніка і Віктара Рудэнка).
Усяго ў Белтэлерадыёкампанію паступіла 29 заявак з Беларусі, Латвіі, ЗША, Іспаніі, Грэцыі, Люксембурга, Малдовы, Расеі. Да ўдзелу ў адборы былі дапушчаныя 22 прэтэндэнта.
Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2011» пройдзе ў Германіі з 10 па 14 мая.