BE RU EN

Шведскі парламентарый: Маштаб рэпрэсій у Беларусі дасягнуў свайго апагею

  • 16.03.2011, 11:26

Дэпутат ліберальнай Народнай партыі Швецыі Фрэдрык Мальм выступае за неадкладнае вызваленне беларускіх палітвязняў.

«Маштаб рэпрэсій у Беларусі дасягнуў свайго апагею. На мой погляд, такога моцнага ціску на дэмакратычныя структуры не было, мабыць, ніколі. Беларусы перажываюць зараз вельмі няпросты перыяд. Я ўсведамляю, наколькі цяжка беларускім дэмакратам адстойваць свае правы ў такой палітычнай сістэме, ва ўмовах пастаяннага прэсінгу і пераследаў», - заявіў Фрэдрык Мальм у інтэрв'ю БелаПАН.

Дэпутат адзначае, што санкцыі Еўразвяза ні ў якім выпадку не павінныя адлюстроўвацца на беларускім грамадстве. Па ягоных словах, любога кшталту абмежаванні і забароны ЕЗ накіраваныя выключна ў бок афіцыйнага Менску.

"Я згодны з меркаваннем большасці маіх калег аб тым, што Еўропа па-ранейшаму застаецца нібыта закрытай для беларусаў. І прычына гэтага візавая цяжкасць. Упэўнены, што візавыя працэдуры для грамадзян Беларусі павінныя быць спрошчаныя. Прычым у самыя кароткія тэрміны», - падкрэслівае Фрэдрык Мальм.

Апошнія навіны