BE RU EN

Алесь Бяляцкі: Рэжым шалее

  • 2.03.2011, 19:56

«Улады зладзілі палітычную расправу над бязвіннымі людзьмі. Нечыя віна цалкам не даказаная, нечыя віна - пад вялікім-вялікім пытаннем. Відавочна адно: рэжым шалее», - заявіў праваабаронца.

Так пракаментаваў старшыня праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі прысуд прэс-сакратару кандыдата у прэзідэнты Андрэя Саннікава Аляксандра Атрошчанкава 4 гады пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму, 3,5 - Зміцеру Новіку і 3 - Аляксандру Малчанаву.

Пракурор патрабавала асудзіць усіх траіх да 5 гадоў турмы.

«Зразумела, што наўрад ці пракуратура самастойная ў прыняцці гэтых рашэнняў - хутчэй за ўсё, яна працуе ў цеснай звязцы з органамі выканаўчай улады. Прагнозы дрэнныя. Калі радавым ўдзельнікам акцыі пракуратура патрабуе ад 3 да 8 гадоў, то што будзе з арганізатарамі? Там гэтыя межы - ад 8 аб 15 гадоў», - падкрэсліў Алесь Бяляцкі.

Апошнія навіны