Беларусь у чарзе за крэдытам ЕўрАзЭс
- 6.04.2011, 11:42
Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС разглядае заяўкі на фінансаванне праектаў на суму 4,7 млрд даляраў.
Пра гэта паведаміў сакратар супольнасці Мурат Мусатаеў, перадае «Прайм-ТАСС».
Па ягоных словах, у цяперашні час фондам разглядаюцца заяўкі, якія паступілі з Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Таджыкістана і Арменіі.
Мусатаеў таксама адзначыў, што шэраг праектаў ужо быў прафінансаваны з удзелам Еўразійскага банка развіцця і антыкрызіснага фонду Цэнтра высокіх тэхналогій ЕўрАзЭС. Агульны аб'ём інвестыцый, па дадзеных сакратара супольнасці, складае 2,7 млрд даляраў.
«На стадыі разгляду знаходзяцца праекты на агульную суму 13,5 млрд даляраў», - дадаў Мусатаеў.
Нагадаем, Беларусь звярнулася да антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС за крэдытам у 2 мільярды даляраў.