Беларусь перакрыла імпарт малдаўскага віна
- 6.04.2011, 12:38
Беларусь увяла забарону на імпарт алкагольнай прадукцыі з Малдовы з 4 красавіка.
Пра гэта заявіў прэм'ер Малдовы Уладзімір Філатаў, які атрымаў заданне высветліць прычыну такога рашэння.
«Калі ласка, праверце, ці сапраўды віно не адпавядае стандартам, або тут ёсць палітычны падтэкст. Адносіны паміж намі і Беларуссю павінныя быць добрымі, але з абодвух бакоў», - цытуе РІА «Новости» Філатава.
Беларусь з'яўляецца адзінай імпарцёрам малдаўскага небутыляванага віна.