BE RU EN

Толькі траціна беларусаў карыстаецца Інтэрнэтам

  • 6.04.2011, 15:19

Самыя актыўныя карыстальнікі сеткі Інтэрнэт - моладзь ад 16 да 29 гадоў.

Па словах начальніка ўпраўлення статыстыкі ўзроўню жыцця насельніцтва і абследавання хатніх гаспадарак Нацстата краіны Іны Канашонак, 31,8 адсотка беларусаў карыстаюцца Інтэрнэтам, з іх 52,7% бавяць час у сусветным павуцінні штодня. Самыя актыўныя інтэрнэт-карыстальнікі - моладзь ад 16 да 29 гадоў (66,2% ад усіх карыстальнікаў). Амаль удвая менш аматараў «завіснуць ў сеціве» прыпадае на ўзроставую групу ад 30 да 49 гадоў (37,9%).

Іна Канашонак адзначае і яшчэ адну тэндэнцыю: у краіне павялічылася колькасць сем'яў, якія маюць дома персанальны кампутар. У мінулым годзе ў 44 з 100 хатніх гаспадарак меўся кампутар, а ў 2009 годзе толькі ў 40 са 100, паведамляе "Народная воля".

Апошнія навіны