За надпіс «Луку на муку» — 525 тысяч штрафу
- 6.04.2011, 18:18
Рашэньнем Ленінскага раённага суду Горадні студэнтка мэдунівэрсытэту Кацярына Герасімчык прызнаная вінаватай у дробным хуліганстве паводле арт. 17.1 Адміністрацыйнага кодэксу і пакараная штрафам у 15 базавых велічынь.
Яе зьвінавацілі ў тым, што падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі яна зрабіла на пастамэнце помніка Леніну надпіс «Луку на муку». Кацярына Герасімчык вінаватай сябе не прызнала, паведамляе Радыё Свабода