BE RU EN

Сенатар Джон Кэры: Мы не забудземся на беларускі народ

  • 6.04.2011, 23:32

Сенатар Кэры прадставіў законапраект па падтрымцы дэмакратызацыі ў Беларусі.

Сенат ЗША пераступіў у сераду да разгляду пытання аб працягу тэрміну дзеяння «Акту аб дэмакратыі ў Беларусі 2004», закона, прынятага Кангрэсам у 2004 годзе.

Пасля прадстаўлення закона аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння «Акту аб дэмакратыі ў Беларусі 2004» старшыня Камітэта па замежных справах сенатар Джон Кэры зрабіў наступную заяву:

«Больш за сто дзён прайшло з таго часу, як Аляксандр Лукашэнка сфальсіфікаваў выбары, арыштаваў кандыдатаў, якія адважыліся выступіць супраць яго, і абмежаваў беларусам доступ да свабоднай прэсы і інфармацыі. Хоць увага сусветных СМІ перайшла да іншых падзеяў, мы не забыліся і не забудземся на беларускі народ. Шматлікія гераічныя асобы да гэтага часу знаходзяцца ў турме без доступу да сваіх сем'яў і адвакатаў. Працягваючы дапамагаць беларускай грамадзянскай супольнасці, ЗША робяць усё ў сваіх сілах для падтрымкі вольнага абмену думкамі і альтэрнатыўных лідэраў у Беларусі. Беларусы маюць такое ж права на самакіраванне і свабоду выказвання, як і іхнія суседзі. Нельга дапусціць, каб апошняя дыктатура Еўропы заставалася дзейнічаць».

Апошнія навіны