За расейскую нафту няма чым плаціць
- 27.05.2011, 10:08
Мінэнерга Расеі прызнае, што існуюць складанасці ў аплаце беларускімі НПЗ расейскай нафты.
Пры гэтым міністэрства заклікае не палітызаваць дадзеную сітуацыю, заявіў журналістам кіраўнік Мінэнерга Сяргей Шматко, перадае «Інтэрфакс-Захад».
Па ягоных словах, гэтае пытанне пакуль на ўзроўні міністэрстваў не абмяркоўваецца. Пры гэтым ён выказаў упэўненасць, што ўсё будзе ўрэгулявана на ўзроўні кампаній дзвюх краін.
«Мы ведаем, што ёсць цяжкасці, але пакуль разлічваем, што кампаніі ў межах сваіх дамоўленасцяў, карпаратыўных адносінаў будуць дамаўляцца», - сказаў міністр.
«І наогул лічу залішняй практыку момантавай палітызаванасці такога кшталту сітуацый з вынасам на міністэрскі, на ўрадавы ўзровень вырашэння гэтых пытанняў», - дадаў міністр.
Адказваючы на пытанне аб тым, ці магчымы крызіс у пастаўках нафты ў Беларусь з-за праблем з яе аплатай, Шматко сказаў: «Такіх сцэнараў пакуль я не чуў, пакуль не абмяркоўваліся».