BE RU EN

Затрыманы юрыст царквы «Новае жыццё»

  • 27.05.2011, 11:12

Супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага раёна Менску затрымалі юрыста рэлігійнай суполкі «Новае жыццё» Сяргея Луканіна.

Вернік паведаміў «Народнай волі», што ў цэнтры сталіцы каля рэстарана «Макдональдс» ён чытаў Біблію і заклікаў людзей ва ўмовах крызісу звяртацца да Бога, а не панікаваць і імкнуцца набываць розныя тавары.

У міліцыі на Луканіна склалі адміністрацыйны пратакол, абвінаваціўшы яго ў правядзенні несанкцыянаванага сходу. Юрыст растлумачыў, што вакол яго, сапраўды, сабраўся натоўп людзей, якія хацелі паслухаць вытрымкі з самай вялікай з кніг.

Апошнія навіны