BE RU EN

Касачоў: Беларусь абанкруцілася

  • 27.05.2011, 16:06

Менскі дэфолт не мог не адбыцца, як і маскоўскі дэфолт 1998 года, лічыць дэпутат Дзярждумы РФ.

Беларускі эканамічны крызіс быў чаканым, паколькі дзяржава павінная жыць па сродках, а не выбудоўваць эканоміку ад выбараў да выбараў і ў доўг, напісаў у сваім блогу на «Эхо Москвы» ў пятніцу кіраўнік міжнароднага камітэта Дзярждумы Канстанцін Касачоў, паведамляе РІА «Новости».

«На гэтым тыдні нечакана абанкруцілася Беларусь (хоць пра гэта яшчэ не абвешчана афіцыйна), якую да таго многія расейскія палітыкі ў дыскусіях аб нашых эканамічных рэаліях адносілі да поля цудаў», - адзначае Касачоў.

Ён піша, што «менскі дэфолт не мог не адбыцца, як і маскоўскі дэфолт 1998 года».

«Дзеянні Лукашэнкі ў эканамічнай і сацыяльнай сферы досыць прымітыўна тапталі логіку сучаснага развіцця, якая прадугледжвае жыццё па сродках, а не ад выбараў да выбараў і ў доўг», - падсумаваў палітык.

Варта прызнаць, што ў гэтым сэнсе Расея са сваімі рэформамі аказваецца на парадак больш дальнабачнай, што б на гэты конт ні паўтарала апазіцыя ў Расеі, дадаў кіраўнік думскага камітэта.

Апошнія навіны