Флэшмоб на Нямізе: «N-мятровая чарга» да абменніка
- 13.06.2011, 16:45
Увечары 12 чэрвеня ў Менску, каля ўніверсама «Рублёўскі» на Нямізе, прайшоў флэш-моб «N-метровая чарга».
Дваццаць шэсць маладых людзей выбудаваліся ў чаргу каля пункта абмену валют, «распісалі» чаргу і правялі пераклічку, пасля чаго разышліся, перадае БелаПАН.
Нагадаем, беларусы больш за два месяцы не могуць вольна набыць валюту ў абменніках, дзе паўсталі перманентныя чэргі з дзяжурствам і пераклічкай.