BE RU EN

Маленькая перамога «Народнай волі»

  • 2.06.2011, 15:45

Суд прыбраў некаторыя тэндэнцыйныя фармулёўкі з пазову Міністэрства інфармацыі.

У «Народнай волі» 2 чэрвеня быў чарговы суд. Выданне абскардзіла «вызначэнне» Вышэйшага гаспадарчага суда (ВГС) ад 27 красавіка - аб прыняцці да разгляду пазову Мінінфармацыі з нагоды закрыцця выдання, піша Baj.by.

У выніку суд прыбраў некаторыя тэндэнцыйныя фармулёўкі, але ўсё роўна будзе разглядаць пазоў супраць выдання.

«Мы азнаёміліся з гэтым «азначэннем» намесніка старшыні Вышэйшага Гаспадарчага суда Ягорава і ўбачылі там фармулёўкі, якія ставяць пад сумнеў аб'ектыўнасць і справядлівасць будучых рашэнняў па нашай справе», - распавёў прэс-службе ГА «БАЖ» прадстаўнік інтарэсаў выдання ў судзе, намеснік старшыні Беларускага Хельсінкскага камітэта Гары Паганяйла.

У прыватнасці, у дакуменце гаварылася аб «сістэматычным характары парушэнняў заканадаўства» з боку газеты і пра тое, што яе далейшы выхад можа «нанесці шкоду дзяржаўным і грамадскім інтарэсам».

«Народная Воля» абскардзіла «азначэнне» у касацыйным парадку, настойваючы на ​​ягонай адмене і на перадачы справы ў Гаспадарчы суд г. Мінска.

Сёння калегія ВГС пагадзілася з заўвагай аб некарэктнасці некаторых фармулёвак і выключыла іх з дакумента, але само «азначэнне» пакінула ў сіле. Тым не менш, Паганяйла лічыць гэта «маленькай перамогай» - на ягоную думку, калегія фактычна прызнала неаб'ектыўны падыход некаторых суддзяў.

Апошнія навіны