Улады Наваполацка спужаліся маршу нязгодных
- 20.06.2011, 9:17
У цэнтры Наваполацка 18-19 чэрвеня былі затрыманыя актывісты апазіцыі.
Яны збіраліся прыняць удзел у маршы нязгодных з нагоды шасці месяцаў з дня прэзідэнцкіх выбараў, піша БелаПАН.
Супрацоўнікі сілавых ведамстваў затрымалі Алега Крайко, які ўзначальвае мясцовы аргкамітэт БХД, Іллю Багданава і Андрэя Дуброўскага, паведамляе прэс-служба аргкамітэта.
Днём раней у горадзе быў затрыманы Яўген Канстанцінаў - прадстаўнік каманды кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах-2010 Андрэя Саннікава.