BE RU EN

Яшчэ адзін палітвязень па справе 19 снежня?

  • 21.06.2011, 12:26

21 чэрвеня можа быць прад'яўленае яшчэ адно абвінавачанне па справе 19 снежня.

Чарговы падазраваны па крымінальнай справе Святаслаў Барановіч быў затрыманы 15 чэрвеня і змешчаны на Акрэсціна.

Праваабаронцам пакуль вядома, што ён падазраецца па артыкуле 293 ч.1 КК (удзел у масавых беспарадках), паведамляе ПЦ «Вясна».

Нагадаем, 19 снежня ў Менску адбылася мірная акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Улады жорстка падавілі мірны пратэст спецназам, сотні ўдзельнікаў былі арыштаваныя, у тым ліку кандыдаты ў прэзідэнты.

Апошнія навіны