BE RU EN

Страйкоўцы з Брузгаў: Плаціць АМАПу за тое, што нас б'юць?!

  • 11.07.2011, 15:50

36 чалавек, асуджаных за перакрыццё дарогі ў Брузгах, зноўку выклікаюць у суд 20 ліпеня.

Справа ў тым, што абласная пракуратура і мытня запатрабавалі, каб удзельнікі несанкцыянаванай акцыі на мяжы аплацілі страты, якія мытня панесла за затрымку на тры гадзіны працы на мяжы, а таксама патрабуецца, каб аўтамабілісты аплацілі выдаткі, звязаныя з выклікам АМАПу і спецназу, паведамляе «Гарадзенская Вясна».

Але людзі не разумеюць, якое дачыненне яны маюць да прыезду АМАПу і спецназу. «Мы іх не клікалі, - жартуюць яны, каб хоць неяк не звар'яцець ад абсурднасці справы. - Хто іх выклікаў, той няхай і аплачвае тыя страты. Бо калі так пойдзе далей, то мы вымушаныя будзем даваць грошы па кожнаму руху уладаў. Напрыклад, плаціць работнікам ДАІ за тое, што яны нас спыняюць на дарозе, а супрацоўнікам АМАПу за тое, што яны нас б'юць». Але ілюзіяў, што суд зойме бок аўтамабілістаў, якія пратэставалі ў Брузгах, ні ў каго няма.

Апошнія навіны