BE RU EN

Пратэстоўцаў у Брузгах прымушаюць аплаціць «паслугі» спецназа

  • 8.07.2011, 11:08

Цынізм уладаў не мае мяжы.

Ад людзей, якія перакрылі беларуска-польскі памежны пераход «Брузгі» на знак нязгоды з увядзеннем абмежаванняў на вываз паліва з Беларусі, патрабуюць аплаціць паслугі спецназа, які разганяў і затрымліваў пратэстоўцаў, а таксама кампенсаваць страты прастою самай мытні.

Асуджаным ўдзельнікам стыхійнай акцыі, якая прайшла на памежным пераходзе 11 чэрвеня, супрацоўнікі міліцыі накіравалі спецыяльныя аплатныя патрабаванні, а ў выпадку іх невыканання абяцаюць спагнаць грошы ў судовым парадку. Распавядае гродзенскі актывіст Мікалай Баўсюк.

- Людзей аштрафавалі і яшчэ патрабуюць кампенсацыі матэрыяльнай страты, як яны пішуць у сваіх позвах. Сталі шукаць у Інтэрнэце хлопцы і знайшлі, што за тое, што нібыта выклікалі спецназ. Значыць, спецназу няма чым плаціць, калі яны хочуць з людзей спагнаць. І 660 тысяч - для мытні.

У ходзе стыхійнай акцыі 11 чэрвеня на беларуска-польскім памежным пераходзе «Брузгі» міліцыяй было затрымана 35 чалавек, якія па рашэнні суда былі прысуджаныя да адміністрацыйных штрафаў. Аплачваць паслугі спецназаўцаў аўтааматары пакуль не спяшаюцца і заяўляюць, што збіраюцца звярнуцца ў абласны суд.

Апошнія навіны