BE RU EN

З Беларусі дазволена вывозіць каштоўныя камяні і металы без абмежавання

  • 1.08.2011, 15:50

Камісія Мытнага саюза Расеі, Беларусі і Казахстана зняла абмежаванні, што існавалі раней, на вываз каштоўных металаў і камянёў фізічнымі асобамі.

Пра гэта паведамляе КМС на сваім афіцыйным сайце ў Інтэрнэце.

Згодна з папраўкамі, вываз з тэрыторыі Мытнага саюза каштоўных металаў і каштоўных камянёў, прызначаных для асабістага карыстання, «ажыццяўляецца фізічнымі асобамі без колькасных і вартасных абмежаванняў».

Раней фізічным асобам забаранялася вывозіць каштоўнасці на суму, якая перавышае 25 тыс даляраў, альбо без абмежавання па суме, калі ёсць пацвярджэнне ад мытных органаў аб тым, што каштоўныя металы ці каштоўныя камяні былі раней ўвезеныя.

Апошнія навіны