BE RU EN

Суд над удзельнікамі страйку ў Брузгах праходзіць у зачыненым рэжыме

  • 1.08.2011, 18:53

У Горадні 1 жніўня распачаўся суд над удзельнікамі страйку на памежным пераходзе "Брузгі", якія 12 чэрвеня выступалі супраць уведзеных уладай абмежаванняў на правоз прадукцыі і колькасць выездаў з краіны.

Суд праходзіць у зачыненым рэжыме.

Як паведаміў гарадзенскі каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Мікола Баўсюк, напачатку ён здолеў папрысутнічаць на судзе, але пасля яго адтуль выгналі.

"Міліцыянты пазналі мяне. Яны запыталі, хто я такі. Я адказаў, што звычайны чалавек. Пасля гэтага мяне вывелі, а суд зрабілі зачыненым. Напэўна, у іх ёсць нейкія сакрэты", - адзначыў рэгіянальны кіраўнік БХД.

Ён таксама распвёў, што пракуратура павысіла да 10 мільёнаў рублёў суму маральнай шкоды, якую нібыта нанеслі, а цяпер павінны адплаціціь мітынгоўцы. У гэтую суму ўваходзяць выдаткі на ўтрыманне зняволеных удзельнікаў страйку, даезд аўтобусаў з амапам, транспартныя выдаткі і іншае.

2 жніўня мае адбыцца другое паседжанне суду.

Апошнія навіны