Пасажыры электрычкі Менск-Брэст эвакуяваныя з-за п'янага жартаўніка
- 15.08.2011, 11:44
Нецвярозы мужчына сказаў машыністу электрычкі Менск - Брэст, што цягнік нібыта замініраваны.
Аб гэтым БелТА паведаміў прэс-сакратар УУС на транспарце МУС Аляксандр Марчанка.
Інцыдэнт адбыўся 14 жніўня каля 22.00 на перагоне Цеўлі-Жабінка. Хуліганам апынуўся 28-гадовы непрацуючы жыхар вёскі Прыколесь Пружанскага раёна, раней судзімы за крадзёж. Ягоны жарт прывёў да эвакуацыі з электрацягніка больш за 200 чалавек. Электрацягнік затрымаўся на 24 хвіліны.
«Жартаўнік» быў затрыманы міліцыяй. У цяперашні час праводзіцца аператыўная праверка.