BE RU EN

Лукашэнкаўскія «тролі» запатрабавалі расследаваць смерць Лепера (Фота)

  • 15.08.2011, 13:13

У Брэсце прайшоў пікет з патрабаваннямі «аб'ектыўнага расследавання» смерці радыкальнага польскага палітыка Анджэя Лепера.

Акцыя прайшла 13 жніўня з 11 да 12 гадзін каля будынку Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце. 7 жыхароў горада над Бугам патрабавалі аб'ектыўнага расследавання самагубства Лепера, паведамляе «Виртуальный Брест».

Мяркуючы па тым, што пры жыцці Лепер быў вельмі дружны з Аляксандрам Лукашэнкам, дадзены пікет прайшоў відавочна не без замовы ад беларускіх уладаў.

Апошнія навіны