Канцэрн Белбіяфарм ліквідаваны
- 15.08.2011, 13:42
Беларускія ўлады ў мэтах рэфармавання сістэмы дзяржкіравання фармацэўтычнай галіной прынялі рашэнне аб ліквідацыі канцэрна «Белбіяфарм».
Адпаведны ўказ № 360 падпісаны 11 жніўня 2011 года. Акрамя таго, пастановай Саўміна № 1085 ад 12 жніўня М. Чарапок вызвалены ад пасады кіраўніка канцэрна.
Тэкст ўказа ў цяперашні час недасяжны. Але, як паведамлялася, улады планавалі замест канцэрна стварыць адпаведны дэпартамент пры Міністэрстве аховы здароўя. Працэс ліквідацыі канцэрна меркавалася завяршыць да канца бягучага года.
Да моманту ліквідацыі ў склад канцэрна ўваходзіла 16 прадпрыемстваў (арганізацый).