BE RU EN

ДАІ і АМАП будуць «фільтраваць» рух ў Менску

  • 19.08.2011, 15:46

У бліжэйшую суботу, каля 19:00, інспектары правядуць адмысловую аперацыю «Фільтр» ў Заводскім раёне Менска.

У абодвух напрамках вуліц (якіх менавіта - не паведамляецца) будуць створаныя калідоры. «Праехаць можна будзе толькі па адной паласе і з адной умовай - прайсці праверку ў супрацоўніка Дзяржаўтаінспекцыі», - кажа Анастасія Крахціна, старэйшая інспектарка па агітацыі і прапагандзе ДАІ Заводскага раёна.

Па ейных словах, у першую чаргу супрацоўнікі ДАІ будуць шукаць сагнаныя транспартныя сродкі, п'яных кіроўцаў, асоб, якія не маюць права на кіраванне аўтамабілем ці скутэрам, а таксама тых, хто гэтага права быў пазбаўлены. Інспектары нададуць асаблівую ўвагу правілам перавозкі дзяцей - абавязковая наяўнасць автокресла.

«Працаваць будуць адразу восем экіпажаў ДАІ, таму праехаць міма міліцыянтаў не атрымаецца. «Фільтр» будзе праводзіцца сумесна з атрадамі АМАПу і аддзелам крымінальнага вышуку», - падкрэсліла старэйшая інспектарка.

Апошнія навіны