BE RU EN

Справа новага абвінавачанага ў «масавых беспарадках» перададзеная ў суд

  • 9.08.2011, 12:52

Святаслаў Баранавіч з 15 чэрвеня ўтрымліваецца пад вартай у СІЗА № 1 на Валадарскага.

Следства скончанае і абвінавачаны азнаёмлены з матэрыяламі справы. У бліжэйшы час Менгарсуд, куды былая перададзеная справа, павінен прыняць рашэнне адносна таго, у якім з раённых судоў сталіцы будзе праходзіць крымінальны працэс, паведамляе ПЦ «Вясна».

Святаславу прад'яўленае абвінавачванне па частцы 2 артыкула 293 КК - «удзел у масавых беспарадках», што караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў. Гаворка ідзе пра шматтысячную мірную акцыю пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года ў Менску.

Апошнія навіны