BE RU EN

Паўла Севярынца накіроўваюць на «хімію» ў Пружанскі раён

  • 9.08.2011, 18:03

Сустаршыні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Паўлу Севярынцу, асуджанаму за ўдзел мірнай акцыі пратэсту 19 снежня да трох гадоў "хіміі", не знайшлося месца ў спецустановах Віцебскай вобласці.

Пра гэта яму паведамілі, сёння, 9 жніўня, у крымінальна-выканаўчай інспекцыі Першамайскага РАУС горада Віцебска. Адбываць пакаранне ён будзе ў спецкамендатуры № 7 у вёсцы Купліна Пружанскага раёну Берасцейскай вобласці, паведамляе "Наша Ніва".

Геаграфічна гэтае месца адбыцця пакарання з'яўляецца адным з самых аддаленых у Беларусі ад роднага гораду Паўла Севярынца - Віцебска. Прыбыць у вёску Купліна сустаршыня БХД павінен ужо ў чацвер, 11 жніўня.

Нагадаем, што яшчэ ўчора Паўлу Севярынцу казалі, што адбываць пакаранне ён будзе ў Віцебскай вобласці.

Апошнія навіны